Буду казаць і дзейнічаць гэтак жа, як рабіў дагэтуль — Гіркін пра данос на яго

Ігар Гіркін / Скрыншот з відэа @strelkovii
Ігар Гіркін / Скрыншот з відэа @strelkovii

Былога міністра абароны так званай ДНР Ігара Стралкова-Гіркіна правяраюць паводле артыкула аб дыскрэдытацыі УС РФ. Пра гэта паведамляюць расійскія рэсурсы. Паводле іх звестак, у паліцыю звярнулася масквічка, якую абурылі публікацыі Гіркіна ў сацсетках, дзе той "у адкрытую крытыкуе кіраўніцтва краіны". Таксама заяўніца папрасіла праверыць Гіркіна на прадмет махлярства: ён збірае грошы на патрэбы СВА, але не дае справаздачу, куды яны ідуць.

Сам Гіркін сказаў, што папераў з органаў МУС аб пачатку праверкі ў дачыненні да яго ён пакуль не атрымліваў. Але гатовы сказаць, што нічога мяняць у сваіх учынках і меркаваннях не намераны. "Магу толькі сказаць, што незалежна ад далейшых дзеянняў уладаў буду паводзіць сябе, казаць, дзейнічаць гэтак жа, як паводзіў сябе да цяперашняга моманту. Ніякіх зменаў у рыторыцы "не будзе ад слова зусім". Запалохаць мяне не атрымаецца, а вось ці будуць гатовыя ўлады "спыніць" — хутка даведаемся", — паведаміў Гіркін.

Нагадаем, Ігар Гіркін вядомы таксама тым, што Гаагскі суд прызнаў яго вінаватым у крушэнні малазійскага самалёта Boeing у небе над Данбасам у 2014 годзе. У выніку той катастрофы загінулі 298 чалавек. Аднак з пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў 2023 годзе Гіркін зрабіўся паслядоўным крытыкам расійскіх уладаў. Ён абвінавачвае іх у непрафесіяналізме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі