"Белавія" без тлумачэння адмяніла рэйсы Гомель-Масква-Гомель на шэсць дзён

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Авіякампанія "Белавія" без тлумачэнняў адмяніла рэйсы паміж Гомелем і Масквой адразу амаль на тыдзень. Гэта адбылося адразу пасля пераходу на зімовы расклад, падчас якога колькасць рэйсаў Гомель-Масква мусіла павялічыцца да сямі на тыдзень.

Як піша "Флагшток", палёты адмененыя на 28, 29 і 30 кастрычніка, а таксама 1, 2, 3 лістапада. Пры гэтым авіякампанія пра адмену рэйсаў не паведамляла — пра яе стала вядома з паведамлення гомельскіх аўтаперавозчыкаў, якія часова адмянілі рэйсы гарадскога аўтобуса да аэрапорта.

Дарэчы, роўна год таму, 29 кастрычніка 2023-га, адбыліся першыя авіярэйсы Гомель-Масква-Гомель. Магчыма, адмена звязаная з тым, што "Белавія" проста забылася працягнуць неабходныя дазволы на палёты па заканчэнні гадавога тэрміну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі