“Белавія” набірае адразу 16 пілотаў з заробкам у 40 мільёнаў
Гэта звязана з ростам пасажырскіх і грузавых перавозак.
На сайце Мінпрацы — вакансіі ад авіякампаніі “Белавія”. Патрабуецца адразу 16 пілотаў з веданнем англійскай мовы і досведам працы. Заробак прапаноўваюць адзін з самых высокіх па краіне — ад 40 мільёнаў рублёў.
Такая колькасць пілотаў, як заўважыў Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці “Белавіі” Ігар Чаргінец, патрэбная ў сувязі з пашырэннем кампаніі.
“У нас значны рост пасажырскіх ды грузавых перавозак. Прагнозы таксама добрыя, а значыцца мы павялічваем колькасць самалётаў. Лічбаў пакуль ніякіх не дам — для ўнутранага карыстання”, — кажа Чаргінец.
Фота sb.by