Белстат перанёс публікацыю дадзеных па смяротнасці на нявызначаны тэрмін
Чыноўнікі працягваюць хаваць інфармацыю па смяротнасці ў 2020 годзе / Еўрарадыё
Белстат зноў адклаў апублікаванне звестак аб смяротнасці ў 2020 годзе. Цяпер яны з'явяцца “па меры гатоўнасці”. Раней публікацыя пераносілася на месяц: з 16 красавіка на 17 траўня.
У “кавідны” год беларускае насельніцтва зменшылася на 60,7 тысячы чалавек. Такое скарачэнне на 41,7 тысячы больш у параўнанні з 2019 годам. Аднак лічба па змяншэнні насельніцтва ўключае не толькі смяротнасць, але і тых, хто эміграваў з Беларусі.
Па стане на 1 студзеня 2021 года ў Беларусі пражывалі 9,35 мільёна чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.