"Белтопгаз" пабудаваў у Венесуэле ўжо 10 км газаправодаў

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне"Белтопгаз" пабудавала ў венесуэльскім горадзе Барынас ужо 10 км газаправодаў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар аб'яднання Леанід Рудзінскі. Л.Рудзінскі адзначыў, што "Белтопгаз" пачаў газіфікацыю Венесуэлы з верасня бягучага года. За два месяца газаўчыкі пабудавалі 10 км газаправодаў і да канца года плануюць пракласці яшчэ 10 км. Газаправоды пракладзеныя ўжо больш як да 100 дамоў.

Гендырэктар "Белтопгаза" таксама паведаміў, што беларускія адмыслоўцы рыхтуюць у Венесуэле кадры ў сферы газіфікацыі. На цяперашні час навучаны 121 чалавек, вядзецца навучанне яшчэ дзвюх груп. У Венесуэле працуе 14 грамадзянаў Беларусі, якія ўжо зарабілі для дзяржавы больш за паўмільёна долараў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі