Берасцейца пакаралі штрафам за свінню ў Instagram

Берасцейца пакаралі штрафам за свінню ў Instagram

33-гадовы берасцеец Аляксандр Казловіч атрымаў штраф у памеры 15 базавых велічын (435 рублёў).

Суддзя Марыя Леванчук вырашыла, што мужчына парушыў частку 2 артыкула 19.11 КаАП "Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, што ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагадуе такую дзейнасць", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагодай для адміністрацыйнай справы стала "сторыс" Аляксандра, якую ён зрабіў 26 сакавіка 2021 на асабістай старонцы ў Instagram.

Казловіч змясціў тут "выяву ў выглядзе галавы свінні ў галаўным уборы супрацоўніка АУС, на якой маецца надпіс "А.C. #. В.", якая ўваходзіць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Мужчына сваю віну не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі