За год у Мінску затрымалі больш за 100 тысяч безбілетнікаў

Мінскія кантралёры

Мінскія кантралёры / minsknews.by

За мінулы год у Мінску ў грамадскім транспарце затрымалі больш за 100 тысяч безбілетнікаў (у 2023-м было больш за 112 тысяч). Ім прызначалі штраф — ад 21 да 42 рублёў. Агулам у 2024 годзе безбілетнікі заплацілі больш за тры мільёны рублёў, паведамляе "Мінсктранс".

Яшчэ ў 2023 годзе сталічныя ўлады адзначалі зніжэнне колькасці безбілетнікаў. Напрыклад, у 2021-м штомесяц у грамадскім транспарце штрафавалі больш за 11 тысяч "зайцоў". Цяпер жа крыху больш за 8 тысяч.

Напады на кантралёраў працягваюцца. Летась распачалі шэсць крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі