Беспрацоўным у Беларусі можна будзе лічыцца 12 месяцаў замест 36

У Беларусі плануецца ўтрая скараціць максімальны час уліку грамадзян у якасці беспрацоўных — з 36 да 12 каляндарных месяцаў. Як заявіў агенцтву БЕЛТА начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Токун, гэтая мера дапаможа змагацца з сацыяльным утрыманствам.

Адпаведныя змены, кажа чыноўнік, мяркуецца ўнесці закон "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь". У праекце закона плануецца ўзмацніць адказнасць беспрацоўных за парушэнне заканадаўства аб занятасці, што падштурхне іх да больш актыўнага пошуку працы.

Акрамя таго, у законе прапануецца акрэсліць абавязкі беспрацоўнага. Ён мусіць самастойна шукаць працу, з'яўляцца на перамовы з наймальнікам наконт уладкавання на працягу двух працоўных дзён з дня выдачы накіравання, з'яўляцца на біржу працы для атрымання накіравання на працу ці навучанне.

Павялічваюцца і патрабаванні да наймальнікаў. Яны павінны будуць на працягу пяці дзён (а не двух тыдняў) пісьмова апавяшчаць органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне пра наяўнасць у іх свабодных працоўных месцаў.

Фота — nedelia.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі