БХД працягвае ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў

Рашэнне пра працяг удзелу у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў (прынамсі, да датэрміновага галасавання) прыняла Нацыянальная Рада аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". На паседжанні, якое прайшло ў нядзелю ў Мінску, за далейшы ўдзел у выбарах прагаласаваў 21 чалавек, супраць — трое, а сем чалавек устрымаліся. Паводле слоў сустаршыні аргкамітэта Паўла Севярынца, рашэннем удзельнічаць у выбарах да датэрміновага галасавання партыя паказвае "фальшывасць гэтых выбараў і самога датэрміновага галасавання". Аднак кандыдаты ад БХД у індывідуальным парадку могуць "удзельнічаць у выбарах да канца".

БелаПАН нагадвае, што кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў былі зарэгістраваныя 82 актывісты аргкамітэта па стварэнні БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі