Біятланістка Каліна ўключана ў стартавы пратакол сённяшняй гонкі

Таму, верагодна, яна паўдзельнічае ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне ў складзе зборнай Беларусі. Пачатак — у 12.30.



Нагадаем, напярэдадні юрыдычны камітэт IBU разглядаў правамернасць заяўкі Настассі Каліны выступаць за зборную нашай краіны. Аднак рашэнне юрыстаў Міжнароднага саюза біятланістаў пакуль не апублікавана, адзначае "Интерфакс-Запад".



З запытам у IBU звярнуўся Расійскі саюз біятланістаў. У ім адзначалася, што ў студзені 2013-га Каліна была ўключана ў стартавы ліст спрынтарскай гонкі этапа Кубка свету ў Астраве ў якасці расійскай біятланісткі, аднак не стартавала. Выступаць жа за зборную іншай краіны яна можа не менш, чым праз два гады пасля выступлення за ранейшую краіну.



Настасся Каліна пераехала на сталае месца жыхарства ў Беларусь у сувязі з тым, што, паводле яе словаў, бярэ шлюб з грамадзянінам Беларусі. І яна ўжо атрымала з боку IBU дазвол выступаць за беларускую зборную.

Фота — goals.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі