Біятланістка Настасся Каліна пакінула зборную Беларусі
Яна будзе спрабаваць прабіцца ў зборную каманду Расіі.
Біятланістка Настасся Каліна вяртаецца ў Расію. Спартоўка скасавала кантракт з біятлоннай зборнай Беларусі, інфармуе "Прессбол".
На афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі біятлону імя Каліны ў асноўным складзе нацыянальнай зборнай больш няма.
Паводле некаторых звестак, у бліжэйшым сезоне яна будзе спрабаваць прабіцца ў расійскую зборную.
Нагадаем, што пскоўская спартоўка выступала ў расійскай "маладзёжцы", але ў 2013 годзе пераехала ў Беларусь. Тады Каліна тлумачыла, што выходзіць замуж за грамадзяніна Беларусі.
Фота — belaruspartisan.org