Больш за 920 рублёў: як зменяцца зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / habr.com​
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / habr.com​

Сярэдні заробак работнікаў дзяржустаноў у 2020 годзе перавысіць 920 рублёў. У першую чаргу ўлады плануюць павялічыць заробкі педагогам і медыкам.

3 снежня ў Савеце Рэспублікі быў аднагалосна ўхвалены праект нацыянальнага бюджэту на 2020 год.

Па словах міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, раней рост зарплат бюджэтнікаў адставаў ад тэмпаў росту ў цэлым заробкаў у эканоміцы. Цяпер трэба нагнаць адставанне, каб забяспечыць суадносіны зарплат бюджэтнікаў з сярэдняй у краіне не ніжэй за 80%.

Як перадае тэлеканал СТВ, акрамя павышэння заробкаў бюджэтнікаў і пенсій разгледжаныя пытанні выплаты дапамог. Улады абяцаюць забяспечыць жыллём 14 тысяч маладых сем'яў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі