Больш за палову замежнікаў, якія наведваюць беларускія сайты, — расіяне

57% замежнікаў, якія наведваюць беларускія сайты з камп’ютараў, смартфонаў і планшэтаў, — расіяне. Пра гэта сведчаць дадзеныя даследавання кампаніі Gemius, праведзеныя сёлета. На другім месцы — карыстальнікі з Украіны (13%), а на трэцім — юзеры з ЗША (6%)


“Гэтыя дадзеныя дазваляюць выказаць здагадку, што інтэрнэт не мае выразнага адрознення паміж беларускім і рускім рынкамі. Беларускія старонкі на рускай мове могуць функцыянаваць у рунэце як “свае”. Гэта перш за ўсё тычыцца тых сайтаў, якія не ўключаюць у сябе мясцовы кантэнт, а нейкія забавы або кансультацыі”, — кажа сацыёлаг з польскага Цэнтра па вывучэнні дэмакратыі ў Школе сацыяльных навук Міхал Венцэль.


Сацыёлаг дадае, што адбываецца і адваротны рух — беларусы часта наведваюць расійскія і ўкраінскія старонкі. Аналіз паказвае, што ў рунэце — 10% беларускіх карыстальнікаў, а сярод замежнікаў, якія наведваюць украінскія сайты, — беларусы складаюць 5%.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі