Бойка ў электрычцы. Хуліган збіў доктара-сірыйца (фота, відэа)

Відавочцы распавядаюць, што сірыец сядзеў на лаве адзін. На станцыі Слабада да яго падсела кампанія падлеткаў. Нейкі час яны не звярталі на чалавека ўсходняй знешнасці ўвагі. Але раптам паміж ім і адным з хлопцаў адбыўся кароткі дыялог, пасля чаго хлопец ударыў сірыйца ў твар.
 
Той спрабаваў адбівацца, але перавага была на баку хлопца: ён стаяў і быў відавочна мацнейшы. З носа сірыйца цякла кроў, але хлопец працягваў біць яго нават тады, калі частка яго кампаніі сышла з вагона.
 
Збіццё спынілася, калі пасажыры пачалі абурацца тым, што адбываецца. Нехта выклікаў міліцыю, але яна так і не паспела з'явіцца. Хуліганы (збіваў сірыйца хлопец у сіняй майцы) выйшлі з вагона і сышлі. Відавочцы падкрэсліваюць, што яны і не думалі збягаць з месца здарэння.
 
"На тварах кампаніі не было і цені раскаяння... Упэўненасць у сваёй беспакаранасці. Пляваць яны хацелі на думкі навакольных, на нашу міліцыю", — цытуе аднаго з відавочцаў TUT.BY.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі