Хлопец, які збіў сірыйца ў электрычцы, змешчаны ў ізалятар
Свой учынак ён тлумачыць тым, што яго справакавалі, а Следчы камітэт сцвярджае, што гэта не злачынства на этнічнай глебе, а хуліганства.
Па падазрэнні ў збіцці доктара-сірыйца ў электрычцы Орша — Мінск затрыманы жыхар Мінска 1994 года нараджэння. Яго абвінавачваюць па першай частцы артыкула крымінальнага кодэкса "Хуліганства".
Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на 3 сутак, паведамляюць Еўрарадыё ў Следчым камітэце:
"На учорашні дзень праведзены допыт падазраванага. Ён патлумачыў, што матывам здзяйснення злачынства аказалася тое, што пацярпелы сам яго справакаваў".
Ужо апытаныя і сведкі, у тым ліку — сябры нападніка.
Падрабязнасці з тактычных меркаванняў не паведамляюцца. Але вядома, што прычына збіцця не звязаная з нацыянальнасцю доктара-сірыйца. Гэта “класічны” прыклад хуліганства.
Як распавялі Еўрарадыё сведкі, нападніку не спадабалася, сірыец яму усміхаўся.
Нагадаем, 6 ліпеня мінчанін 1994 года нараджэння ў вагоне электрычкі Орша — Мінск некалькі разоў ударыў у твар доктара сірыйскага паходжання. За гэты ўчынак яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў, або арышт да 6 месяцаў, або папраўчыя працы тэрмінам да 2 гадоў, або штраф.