Браслаўская міліцыя канфіскавала ўлёткі з агітацыяй за Рымашэўскага

Супрацоўнікі браслаўскай міліцыі адабралі ў Канстанціна Шытала, даверанай асобы кандыдата Віталя Рымашэўскага афіцыйна надрукаваныя ўлёткі з перадвыбарчай агітацыяй, паведамляе БелаПАН. Шыталь раздаваў ўлёткі ў раёне вакзала Браслава. Там да яго падышлі міліцыянты і адвялі ў апорны пункт у будынку вакзала. Па факсе яны накіравалі ўлётку свайму начальству ў Віцебск. Адтуль і прыйшоў загад пра канфіскацыю гэтых друкаваных матэрыялаў.
 
Сябры “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” лічаць, што прычынай такога загаду можа быць тое, што ва ўлётках ёсць заклік прыйсці ў дзень выбараў на плошчу і абараніць свой выбар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі