Браслаўскія ўлады праводзяць апытанне наконт мовы шыльдаў у горадзе і раёне
Браслаўскія ўлады праводзяць апытанне наконт мовы шыльдаў у горадзе і раёне (з пазначэннем назваў устаноў, арганізацый, вуліц). Галасаванне праходзіць на сайце раённай газеты "Браслаўская зорка", у ім ужо паўдзельнічала амаль 900 чалавек. Большасць выказваюцца за беларускую мову — 78%, за двухмоўе — 13%, за рускую мову — 8%.
braslav-star.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.