Брэсцкія актывісты пабачылі пусты стадыён, на якім не дазволілі пікет
Брэсцкія актывісты звернуцца ў пракуратуру па факце беспадстаўнай адмовы ў правядзенні пікету на гарадскім стадыёне «Лакаматыў». Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валерый Ухналёў. Паводле яго словаў, гарадскія чыноўнікі ў адмове спаслаліся на тое, што
на гэтым спартыўным аб'екце ў нядзелю будуць праходзіць нейкія
спаборніцтвы.
Аднак, калі 16 снежня актывісты паехалі на стадыён, то пабачылі, што ніякіх спартыўных мерапрыемстваў там не было. Гэта было імі зафіксавана.
Нагадаем, у нядзелю ў Брэсце прайшлі каля 40 сацыяльных пікетаў, арганізаваных актывістамі дэмакратычных партый і арганізацый. Усе яны праходзілі без санкцыі гарадскіх уладаў, бо на ўсе заяўкі былі атрыманыя адмовы.