Брэсцкія камуністы згодныя змяніць партыйны брэнд

Брэсцкія  камуністы на сходзе абмеркавалі ідэю трансфармацыі ў сацыял-дэмакраты з пераназовам партыі. Яны хочуць памяняць назву "Партыя камуністаў Беларуская", каб дыстанцыявацца ад праўладнай КПБ.  Сакратар ЦК ПКБ Іван Акінчыц сказаў карэспандэнту Еўрарадыё: Так, я настойваю на перайменаванні, на з’ездзе ў сакавіку буду аргументаваць, каб была Сацыялістычная партыя.

Еўрарадыё: Бадай, у вас будзе шмат апанентаў.

Іван Акінчыц: А ў мяне іх заўсёды многа было. Але я адступацца не прывык. Яшчэ на Ўстаноўчым з’ездзе у 1992 г. казаў: парваць з партыяй, дзе былі Гарбачоў і Ельцын, Сакалоў і Слюнькоў. Але была эйфарыя: маўляў, будзе ў нас 60 тыс. членаў.  Трэба адхрысціцца ад гэтага.  

Нагадаем, менавіта Акінчыц арганізаваў у сярэдзіне 90-х на ўгодкі Віскулёўскіх пагадненняў сімвалічнае ўбіванне асінавага кала ў глебу Віскулёў,  урочышча ў Белавежскай пушчы, дзе падпісаныя пагадненні аб скасаванні СССР. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі