Брэсцкія мытнікі "тармазнулі" 39 тысяч бляшанак піва

Брэсцкія мытнікі "тармазнулі" 39 тысяч бляшанак піва

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі кантрабанду вялікай партыі алкаголю, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта

Аўтамабіль "Вольва" прыбыў у пункт мытнага афармлення "Казловічы". Паводле дакументаў, пададзеных кіроўцам-экспедытарам, у ім з Германіі ў Расію везлі піва.

Пры мытным аглядзе з ужываннем стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу выявілася, што ў паўпрычэпе знаходзіцца больш за 39 тысяч бляшанак піва, не заяўленых у дакументах. Частка незадэклараванага тавару не была згаданая зусім, а частку піва перавозілі пад выглядам іншага наймення.

Паводле папярэдняй ацэнкі, агульны кошт кантрабанднага алкаголю — больш за 32 тысячы рублёў.

Брэсцка мытня пачала адміністрацыйную справу. Парушальніку пагражае штраф да 30% ад кошту незадэклараванага грузу. 

Брэсцкія мытнікі "тармазнулі" 39 тысяч бляшанак піва
Фота: customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі