Брэсцкія сацыял-дэмакраты раздавалі віншаванні з 8 Сакавіка
Напярэдадні свята сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) раздавалі на вуліцах Брэста віншавальныя карткі.
Каляровыя паштоўкі яны вырабілі самі. У тэкстах не хавалі палітычны падтэкст свята, заснаванага Кларай Цэткін як Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын.