Брэстаўчане зладзілі суботнік па ачыстцы руінаў кляштара Бернардзінак

Працавала, з адыходам на штатную працу і вяртаннем, больш за 20 чалавек.  Карысталіся сякерамі. Паколькі на руінах сустракаліся нават дрэўцы ў руку таўшчынёю, нялішняй апынулася бензапіла. Аматар-гісторык  Юрый Грудовік сказаў:



“Мы ўжо трэці год чысцім. Чысцілі Паўднёвую браму, горжавую казарму ў капаніры Гаўрылава. Хацелася  б, каб улады звярнулі ўвагу на Бернардзінскі кляштар. Яго таксама прапаноўвалі манахіням, але рэстаўраваць яго надта цяжка. Інвестары не хочуць, бо для іх аддачы няма, таму гэта чыста справа дзяржавы”.



За  дзень  валанцёры  прыбралі з кляштара каля 10 кубічных метраў  кустоўя. Паверхню, збольшага, апрацавалі прыгнятальнікам росту расліннасці.



Дамовіліся на суботнік праз інтэрнэт. Прыйшлі самыя розныя людзі, ад хатняй гаспадыні да індывідуальнага прадпрымальніка і студэнта-юрыста.



Нагадаем, кляштар застаўся ад старога Берасця, якое было ў сярэдзіне 19-га стагоддзя цалкам знесена дзеля пабудовы на зліцці Мухаўца і Заходняга Буга крэпасці.  Быў разбураны ў апошнюю вайну. Засталіся першы паверх і сутарэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі