Брытанія забараніла пастаўкі зброі ў Расію
Праз сітуацыю ва Украіне было цалкам замарожанае ўсё вайсковае супрацоўніцтва паміж краінамі.
Вялікабрытанія прыпыніла дзеянне ўсіх ліцэнзій на пастаўкі зброі, кампанентаў ўзбраенняў і прадукцыі падвойнага прызначэння ў Расію. Прычынай стала сітуацыя вакол Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве канцылярыі ўрада краіны, перадае УНІАН.
Пры гэтым урад нагадвае, што з-за ўкраінскага крызісу былі адмененыя ўсе візіты на вышэйшым узроўні, візіты вайсковых спецыялістаў і камандавання, паездкі інвестыцыйных і эканамічных дэлегацый, а таксама цалкам замарожанае ўсё вайсковае супрацоўніцтва паміж краінамі. Рашэнні аб далейшых дыпламатычных кроках Вялікабрытанія намераная прымаць у адпаведнасці з краінамі-членамі G7 і Еўрасаюза.
Фота — vickysmadeinbritain.wordpress.com