Брытанскі баксёр пакусаў на рынгу свайго саперніка — і прайграў
Брытанскі баксёр Кэш Алі, які выступае ў суперцяжкай вазе, пакусаў свайго саперніка на рынгу і такім чынам прайграў бой. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, у Алі была бліскучая баксёрская кар’ера — 15 баёў без паразаў. 16-ы бой ён праводзіў з Дэвідам Прайсам.
Падчас паядынгу Алі прапусціў удар, счапіўся з Прайсам, заваліў яго і ўкусіў у жывот. Суддзя спыніў бой і залічыў Алі паразу. Баксёр не толькі страціў ганарар, але цяпер яму яшчэ і пагражае працяглая дыскваліфікацыя.
Прайс пры гэтым адразу адмовіўся ад рэваншу і сказаў, што “з гэтай жывёлай” ён болей на рынг не выйдзе.