Беларускі баксёр Асанаў узяў свой першы чэмпіёнскі пояс
Дзмітрый Асанаў
Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў узяў свой першы чэмпіёнскі пояс. Ён сустракаўся ў Канадзе з Матыясам Карласам Руэда з Аргенціны. Яны змагаліся кантынентальны чэмпіёнскі тытул WBC у лёгкай вазе.
28-гадовы ўраджэнец Маладзечна перамог свайго 36-гадовага саперніка. Іх бой быў спынены ў 5-м раундзе, піша "Трыбуна".
Асанаў быў срэбраным прызёрам першых Еўрапейскіх гульняў у Баку і выйграў бронзу на дарослым чэмпіянаце свету ў 2015-м. Тады Асанаў выступаў у вагавай катэгорыі да 56 кг. У 2018 годзе стаў пераможцам на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі да 22 гадоў (выступаў ужо ў вагавой катэгорыі да 60 кг). У 2019-м Дзмітрый Асанаў заваяваў “золата” на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
У прафесійным боксе ў Асанава ўжо 9 перамог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.