Баксёр Дзмітрый Асанаў заваяваў золата на Еўрапейскіх гульнях
Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў заваяваў “золата” на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
У вырашальным паядынку ў вагавай катэгорыі да 60 кг спартсмен перамог расіяніна Габіла Мамедава.
Цяпер Асанава прызналі яшчэ і чэмпіёнам Еўропы: сёлета кантынентальнае першынства ў гэтым відзе спорту сумясцілі з Еўрагульнямі.
Заўтра, 30 чэрвеня, за ўзнагароды пазмагаецца яшчэ адзін беларус — Уладзіслаў Смяглікаў выступіць у катэгорыі 91 кг, а яго сапернікам стане расіянін Муслім Гаджымагамедаў.