Лукашэнка гаварыў пра патрачаныя на Еўрагульні грошы і апазіцыю
Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра патрачаныя на Еўрапейскія гульні грошы і апазіцыю. У аўторак кіраўнік дзяржавы сустракаўся з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным і віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам. Лукашэнка пацікавіўся фінансавымі вынікамі Еўрагульняў.
"Гэта мільёны долараў, якія мы патрацілі на правядзенне гэтых гульняў, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — І вельмі важна для любога прадпрымальніцтва або бізнесу, наколькі мы змаглі кампенсаваць гэтыя выдаткі, наколькі можна падлічыць іх".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.