Лукашэнка — у Ветцы: для вас усіх будзе жэстачайшы экзамен

Лукашэнка — у Ветцы: для вас усіх будзе жэстачайшы экзамен

25 ліпеня падчас наведвання ў Ветцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра будучыя летнія Алімпійскія гульні. Ён анансаваў чарговае выпрабаванне для беларускага спорту.

"Няхай вас не супакойваюць Еўрапейскія гульні, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Токіа на носе. Гэта для вас усіх будзе жэстачайшы экзамен".

Як вядома, на Еўрапейскіх гульнях беларусы занялі другое месца пасля расіян у колькасці ўзнагарод. Аднак вядома, што на спаборніцтвы не прыехалі ўсе мацнейшыя спартсмены кантынента. У Токіа-2020 канкурэнцыя будзе яшчэ большай.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што спартыўныя аб'екты такіх гарадоў, як Ветка, павінны выкарыстоўвацца не толькі для заняткаў фізкультурай, але і для падрыхтоўкі спартсменаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі