Былы галоўнакамандуючы ВПС Турцыі прызнаўся ў арганізацыі перавароту

Былы галоўнакамандуючы ВПС Турцыі прызнаўся ў арганізацыі перавароту

Былы галоўнакамандуючы ваенна-паветраных сіл Турцыі Акын Азцюрк прызнаўся ў арганізацыі спробы перавароту ў краіне. Пра гэта паведамляе турэцкае дзяржаўнае інфармагенцтва Анадалу.

Па некаторых звестках, турэцкія ўлады лічаць яго непасрэдным арганізатарам спробы дзяржаўнага перавароту.

У Турцыі працягваюцца арышты вайскоўцаў і чыноўнікаў у сувязі з няўдалай спробай перавароту, здзейсненай групай вайскоўцаў.

Ад працы ўжо адхілілі амаль 9 тысяч паліцэйскіх. Арыштаваныя больш за 100 высокапастаўленых ваенных.

Па дадзеных СМІ, 27 генералаў і адміралаў, у тым ліку былы камандуючы ВПС Акын Азцюрк, дастаўленыя ў Палац правасуддзя Анкары і рыхтуюцца паўстаць перад судом.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў, што парламент разгледзіць магчымасць вяртання смяротнага пакарання ў сувязі з паўстаннем, павдемляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі