Былы гулец БАТЭ Павел Няхайчык працягне кар'еру ў Расіі
Паўабаронца сёння падпісаў кантракт з клубам "Томь".
Пагадненне разлічанае на два з паловай гады, інфармуе "Прессбол".
Паўлу Няхайчыку 25 гадоў. Амаль уся яго прафесійная кар'ера была звязаная з БАТЭ. Толькі ў жніўні 2011-га — студзені 2013 года Няхайчык з'яўляўся футбалістам маскоўскага "Дынама", у аснове якога замацавацца не змог, ды вярнуўся ў Барысаў.
Адзначым, што за "Томь" выступае яшчэ адзін былы гулец БАТЭ — абаронца Максім Бардачоў.
Фота — fctomtomsk.ru