Бюджэтныя гатункі гарбаты і кавы падаражэюць — магчыма, удвая

Бюджэтныя гатункі гарбаты і кавы падаражэюць — магчыма, удвая

Кошты бюджэтных марак гарбаты і кавы могуць вырасці на 15-100% бліжэйшым часам. Гэта звязана з пастановай Мінфіна Беларусі №30, якая набыла моц 15 траўня. Гэты дакумент рэзка павялічвае кошт кантрольных знакаў для гарбаты і кавы, піша tut.by.

У прыватнасці, кошт кантрольнага знака для маркіроўкі кавы вырас больш чым у 7 разоў — да 3500 рублёў, кантрольнага знака для маркіроўкі гарбаты — амаль у 6 разоў, да 2900 рублёў. Найбольш моцна гэты рост адчуюць на сабе спажыўцы самых танных марак.

У Мінфіне кажуць, што гарбата і кава моцна дыферэнцыяваныя па коштах, таму і для многіх марак рост будзе нязначным. Чыноўнікі гавораць, што пры павышэнні кошту кантрольнага знаку арыентаваліся на сярэдні кошт тавараў у рознічным продажы.

Тым часам пастаўшчыкі гарбаты і кавы кажуць, што самае моцнае падаражанне чакае недарагія гатункі — іх зазвычай купляюць сацыяльна неабароненыя слаі насельніцтва. Па словах Сяргея Трыгубава, камерцыйнага дырэктара фірмы "АВД прадакшн", бюджэтныя маркі гарбаты і кавы могуць падаражэць да 30%. У кампаніі асцерагаюцца, што дзейнасць, магчыма, давядзецца згарнуць, бо працягваюць дзейнічаць рэкамендацыі Мінгандлю, каб рознічныя сеткі не прымалі тавары з павышаным коштам. Па ацэнках прадстаўнікоў "АВД прадакшн", цэны на каву Barista могуць вырасці прыкладна на 25%, Gutt — 24%, гарбату "Усходняя казка" — 18-25%, "Прынцэса Нуры" — 25%.

Такія ж меркаванні выказваюць іншыя пастаўчыкі кавы і гарбаты. Так, намеснік дырэктара ТАА "Авалонгандаль" Юрый Карповіч мяркуе, што рост коштаў на розныя маркі гарбаты і кавы складзе ад 15% да 100%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі