Цела беларуса некалькі сутак праляжала ў машыне. У чым прычына смерці

Праляжаў у машыне некалькі сутак

Праляжаў у машыне некалькі сутак / best96.com.ua

У Мазыры ў машыне знайшлі цела мёртвага мужчыны. Гэта заўважыла мясцовая жыхарка, якая раніцай выгульвала сабаку, і паведаміла ў міліцыю.

Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на стаянцы каля крамы на вуліцы Катлоўца. Памерлым аказаўся мужчына 1966 года нараджэння, які не з'яўляўся дома ўжо некалькі дзён.

Каб высветліць прычыну яго смерці, правялі судмедэкспертызу. Яна паказала, што мужчына памёр на 3-5 сутак раней ад вострай сардэчнай недастатковасці, якая ўскладніла цячэнне хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца.

У яго мышачнай тканцы эксперты выявілі этылавы спірт у канцэнтрацыі 0,47 праміле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі