Чалы: У Мытным саюзе Беларусі ўдалося выгандляваць для сябе лепшыя ўмовы
Адкладанне ратыфікацыі кодэкса Мытнага саюза, а потым яго “таямнічае” прыняцце дапамагло Беларусі выгандляваць для сябе лепшыя ўмовы. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў эканаміст Сяргей Чалы. Па яго словах, Расія настойвала на тым, каб спачатку стварыць саюз, а ўжо потым вырашаць балючыя для нашай краіны энергетычныя пытанні. Аднак Беларусь на гэта не пагадзілася. Сяргей Чалы: “Тое, што прапанавала Расія гэта сама па сабе была абсурдная рэч. Таму што адзіная палітыка ў адносінах да трэціх краін выпрацоўваецца пазней, чым здымаюцца абмежаванні ва ўзаемным гандлі. Наша пазіцыя была зусім не хітрая, а вельмі простая. Гэта хутчэй Расія хітрыла. І тое, што яе хітрасць не прайшла кажа пра тое, што перамагла нармальная эканамічная логіка”.
А прыняты парламентам кодэкс паслужыў добрым сродкам націску ў перамовах, які Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў паводле схемы “Згодзіцеся на нашы ўмовы – падпішу, а калі не – то разарву на вашых вачах” ― кажа эканаміст.
Нагадаем, сёння прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана дамовіліся “запусціць” Мытны саюз з 6 ліпеня. Пры гэтым пошліны на аўтамабілі для беларусаў застануцца ранейшымі як мінімум да 1 ліпеня наступнага года.