Чаму ў Беларусі ў 7 разоў менш тэатраў чым у Чэхіі?
4-га траўня не адбыўся спектакль мінскага прыватнага тэатра “Кампанія”. Прычына ў тым, што было куплена толькі 8 квіткоў. Цікава, што дагэтуль спектаклі “Кампаніі” на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заўсёды ішлі з аншлагамі.
Самі тэатралы таксама не разумеюць чаму так атрымалася. Рэжысёр тэатра Андрэй Саўчанка робіць сумныя здагадкі, што вінаваты крызіс, ці людзі проста раз’ехаліся па дачах. І параўноўвае сябе з Мал’ерам, тэатр якога таксама калісьці зазнаў незапатрабаванасць у Парыжы.
“Вы, напэўна, усе ведаеце, што арганізацыя тэатральнага праекту ў нашай краіне і ў нашым горадзе — гэта справа нялёгкая. Насамрэч, праект, які задумваўся, ён не камерцыйны. Адзінае, што высвятляецца ў чарговы раз: грошай такімі прадпрыемствамі не заробіш у гэтай краіне. Мы і не хочам. Мы проста хацелі людзям, якія з намі, у якіх ёсць патрэба ствараць, неяк дапамагаць”, — прызнаўся Андрэй Саўчанка на прэс-канферэнцыі, якую тэатр “Кампанія” склікаў спецыяльна, каб падзяліцца набалелым і планамі на бліжэйшую будучыню.
У 2007 годзе ў Беларусі было 28 дзяржаўных тэатраў. Па дадзеных міністэрства культуры яны фінансаваліся на 68-75% з дзяржаўнага бюджэту.
Напрыклад у Чэхіі, дзе колькасць насельніцтва амаль такая ж як у нас, у тым самым годзе статыстыка налічыла 190 тэатраў, а гэта амаль у 7 разоў больш чым у Беларусі. Дзяржаўныя з іх толькі 45, але колькасць апошніх пастаянна скарачаецца на карысць першых.
Беларускія ж недзяржаўныя тэатры можна пералічыць літаральна па пальцах і трапіць на такі незалежны спектакль не так ужо і проста. Гэтак жа не проста яго арганізаваць.
Атрымліваецца, што нашы незалежныя тэатры часцей больш запатрабаваныя за мяжой чым у сябе дома. Вось і спадар Саўчанка бачыць для сябе некалькі выйсцяў: альбо з’ехаць некуды далёка, дзе яны будуць некаму патрэбныя са сваімі амбіцыямі і сваёй творчасцю, альбо “на балота ці ў лес” і нікога там не турбаваць.
Андрэй Саўчанка: “У мяне ўзнікае неабходнасць, патрэба біць у званы, грукатаць... Няўжо гэтаму гораду не патрэбныя творчыя, крэатыўныя людзі?! Няўжо ўся сітуацыя разгортваецца так, што – зарабляйце грошы, забяспечвайце сваё жыццё і больш ні пра што не думайце і нікуды не лезьце?!”
Тэатр “Кампанія” існуе з 2006 года і пачаў сваю дзейнасць з рок’н’рольнай пастаноўкі “Ах, гэтыя свабодныя матылькі!” Леанарда Герша. За тры гады спектакль набыў папулярнасць і збіраў поўныя залы. Менавіта на яго чамусь не пажадалі ісці людзі 4 красавіка...
Акрамя ўсяго, тэатр збірае вакол сябе сяброў-музыкаў і дапамагае ладзіць канцэрты джазавай, альтэрнатыўнай і бардаўскай музыкі для “Pukst Band”, “Гурзуф”, “Нагуаль”, “Маланка-Оркестра”, “Dzivasil”, Паўла Аракеляна, Міхаіла Валодзіна і Алены Казанцавай.
Разумеючы неабходнасць нейкага піяру, рэжысёр Андрэй Саўчанка нават запрасіў паўдзельнічаць у адным са спектакляў іспанскага акцёра.
Андрэй Саўчанка: “Зараз модна і нават неабходна для кожнага спектакля рыхтаваць нейкі сюрпрыз ці нечаканасць. Я іду на крайнюю меру. Я на гэты спектакль запрашаю сапраўднага іспанца, у якасці акцёра. Жыхара Барселоны, каталонца, які выканае адну з роляў. Дарэчы гэты чалавек незвычайным чынам трапіў на маленькую стажыровачку для акцёраў. І нешта так яго зачапіла тут, што ён вырашыў застацца, нават зусім. Каб тут займацца тэатрам. Напэўна, тое, што мы не бачым самі, яны гэта бачаць тут. І французы, дарэчы, яны прыязджаюць і не надта хочуць з’язджаць”.
Такім чынам сітуацыя з адным недзяржаўным тэатрам атрымалася складаная і незразумелая. Рэжысёр і яго”Кампанія” нагадваюць разгубленых дзяцей і выглядаюць бездапаможнымі.
Журналісты, запрошаныя на прэс-канферэнцыю, пранікліся праблемай і давалі розныя парады. Адна сталая жанчына, прадстаўніца дзяржаўнай газеты параіла звярнуцца па дапамогу ў Мінгарвыканкам, запрашаць на канцэрты АМАП, а квіткі распаўсюджваць праз БРСМ.
Рэжысёр “Кампаніі” кажа, што яны не губляюць надзею і вераць у свайго гледача і тое, што яны робяць, таму ў бліжэйшы месяц будуць, нягледзячы ні на што, даваць спектаклі ў Доме прафсаюзаў і не толькі.
Фота з myspace.com/teatrkompania