Часопіс "Arche" перарэгістраваны і аднаўляе выхад, Булгакаў вярнуўся

Раніцай 24 траўня рэдакцыя нарэшце атрымала з Мінінфармацыі дакументы аб перарэгістрацыі. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч. Дагэтуль "Arche" атрымліваў тры адмовы.


Паводле слоў Пашкевіча, галоўным рэдактарам часопіса зноў будзе Валерый Булгакаў, паведамляе "Наша ніва".


Новы нумар часопіса днямі павінен адправіцца ў друк. Ён будзе прысвечаны Беларусі ў часы Другой сусветнай вайне. Сёлета, дарэчы, часопіс адзначыць 15-годдзе.

Нагадаем, у верасні 2012 года ў Гродне на прэзентацыі "Архэ" падаткавікі здзейснілі кантрольную закупку друкаванай прадукцыі, на якую не было адпаведных дакументаў. Валерый Булгакаў быў аштрафаваны за "незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць" на 500 тысяч рублёў. У яго канфіскавалі 200 часопісаў і кніг, а таксама прыбытак ад продажу часопіса на агульную суму 875 тысяч рублёў. Дэпартамент фінансавых расследаванняў арыштаваў рахунак часопіса "Arche". У кастрычніку стала вядома, што праваахоўнікі забралі ў Лагойскім раёне больш за 5 тысяч кніг і асобнікаў часопіса. Іх адправілі на паўторную экспертызу, узнікла пагроза крымінальнай справы. Пасля гэтага Булгакаў з'ехаў з краіны.

БТ: у лазні Булгакава знайшлі "дрэнна пахнучую літаратуру" (відэа)

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі