Часопіс "Time" запусціў праект "100 жанчын года"
Амерыканскі часопіс "Time" запусціў праект "100 жанчын года". З 1927 года "Time" штогод уручаў прэмію "Мужчына года", якую ў 1990-я перайменавалі ў "Чалавека года". І паколькі большасць пераможцаў былі мужчынамі, было вырашана гэтую несправядлівасць выправіць. Таму аўтары праекта выбралі жанчын, якія аказалі ўплыў на ход гісторыі за апошняе стагоддзе. Для яго былі спецыяльна створаны 89 новых вокладак і выкарыстаны 11 існуючых. Каго можна пабачыць на вокладках? Прынцэсу Дыяну і спявачку Мадону, эка-актывістку Грэту Тунберг і канцлера Германіі Ангелу Меркель, англійскую каралеву Елізавету II, амерыканскага палітыка Хілары Клінтан, удзельніц гурта Pussy Riot і шмат іншых.
“Women must try to do things as men have tried. When they fail, their failure must be but a challenge to others.”
— TIME (@TIME) March 5, 2020
Amelia Earhart is one of TIME's 100 women who defined the last century #womenoftheyear https://t.co/TJFWTXbMut
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.