Чэмпіянат Беларусі па футболе заняў 70-е месца ў сусветным рэйтынгу

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі апублікавала рэйтынг наймацнейшых чэмпіянатаў свету, паведамляе “Тэлеграф”. Беларускае першынство апынулася на 70-й пазіцыі. Чэмпіянаты Расіі і Украіны занялі 13 і 14 месцы адпаведна. Літва займае 45 месца, Малдова — 48, Арменія — 58, Латвія — 63, Грузія — 74, Туркменія — 82, Казахстан — 98, Азербайджан — 100. Узначальвае спіс чэмпіянат Англіі.

Другое месца дасталася Іспаніі, а трэцяе — Італіі. Рэйтынг нацыянальных чэмпіянатаў Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі складаецца з 1991 года і грунтуецца на алгарытме, які ўлічвае як вынікі ўнутрыдзяржаўных, так і міжнародных спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі