Чэшка Караліна Плішкава ўпершыню стане першай ракеткай свету

Чэшка Караліна Плішкава ўпершыню стане першай ракеткай свету

Чэшка Караліна Плішкава ўпершыню стане першай ракеткай свету. Адбудзецца гэта 17 ліпеня, калі па выніках Уімблдона з’явіцца абноўлены рэйтынг WTA, інфармуе сайт rsport.ru. Плішкавай 25 гадоў. На Уімблдонскім турніры яна дайшла да другога круга і гэтага аказалася дастаткова, каб узначаліць рэйтынг (пакуль яна трэцяя). Справа ў тым, што крыўдзіцелька беларускі Вікторыі Азаранкі ў 1/8 фіналу румынка Сімона Халеп (другая ракетка свету), якая магла стаць першай, прайграла ў ¼ фіналу Уімблдона Ёхане Конце з Вялікабрытаніі. Выбыла з барацьбы і цяперашняя першая ракетка немка Ангеліка Кербер.

У абноўленым рэйтынгу значна палепшыць сваё месца ў рэйтынгу і Азаранка, якая пакуль знаходзіцца ў сёмай сотні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі