"Чорны спіс" польскіх чыноўнікаў будзе закрытым, яго памер не вядомы

"Чорны спіс" польскіх чыноўнікаў, складзены беларускім МЗС, будзе закрытым. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, публікавацца спісы не будуць, а канкрэтную інфармацыю польскія чыноўнікі змогуць атрымаць пры звароце па беларускую візу. Савіных не пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ў гэтым спісе каля 150 чалавек, як раней паведамлялася ў СМІ.

"МЗС колькасных параметраў не называла. Мы толькі сказалі, што гэты спіс не з’яўляецца люстраным адбіткам спіса, падрыхтаванага Еўрасаюзам", – адзначыў ён.

Нагадаем, 10 красавіка – гадавіна авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў польскі прэзідэнт Лех Качынскі і яго жонка, а таксама вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы. Шэраг польскіх чыноўнікаў збіраецца наведаць жалобную акцыю ў Расіі. Яны плануюць ляцець не да Віцебска, а да Бранска, а адтуль ехаць на аўтобусе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі