Чыноўніца: Малая дапамога па беспрацоўі стымулюе хутчэйшае працаўладкаванне
Такое меркаванне выказала 21 жніўня намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна Кудзевіч.
На сёння сярэдняя дапамога беспрацоўным у Мінску складае 120 тысяч рублёў (каля 13 долараў).
Па словах Кудзевіч, якія перадае БелаПАН, сярэдні перыяд беспрацоўя складае два месяцы. Пры гэтым на аднаго беспрацоўнага прыпадае больш за 10 вакансій. Гэты памер дапамогі спрыяе хуткаму працаўладкаванню чалавека, які шукае працу, лічыць чыноўніца.
Па яе словах, сёлета ў студзені—чэрвені ў службу занятасці звярнуліся 12 тысяч мінчукоў. І больш за 7000 з іх былі зарэгістраваныя беспрацоўнымі. Прычым 65% склалі мужчыны.
Фота — БелаПАН