Чыноўнік: Сітуацыя з афрыканскай чумой ў Беларусі "вельмі напружаная"

Пры Валынскай абласной адміністрацыі 11 чэрвеня прайшло паседжанне надзвычайнай камісіі па пытаннях недапушчэння заносу ўзбуджальніка афрыканскай чумы свінняў.

Як адзначыў намеснік старшыні адміністрацыі Віталь Карпюк, сітуацыя з захворваннем афрыканскай чумой у Беларусі і Расіі "вельмі напружаная". Нібыта, прымаюцца максімальныя меры абеззаражання і прадухілення далейшага распаўсюджвання эпідэміі. Паводле Карпюка, на працягу траўня 2013 года ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Баранавіцкага раёна было знішчана і пахавана каля 20 тысяч свінняў.

Як адзначалася падчас пасяджэння камісіі, Валынская вобласць трапляе ў зону магчымага распаўсюджвання інфекцыі. Таму ўсім мясцовым службам трэба прыкласці максімум намаганняў, каб не дапусціць патраплення заражанай мясной прадукцыі.

"Валынь вырабляе дастаткова прадукцыі жывёлагадоўлі, каб цалкам забяспечыць патрэбнасці насельніцтва. Таму не варта рызыкаваць здароўем, купляючы зараз імпартныя прадукты па зніжаных цэнах, у прыватнасці з Беларусі", — адзначыў Віталь Карпюк.


Як паведамляла Еўрарадыё, у аддзеле ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама абвяргаюць інфармацыю пра выяўленне афрыканскай чумы.

Улады хаваюць здарэнне на свінакомплексе "Усходні" пад Баранавічамі (відэа)

Што вырабляюць з жывёламі ў аграгарадку пад Брэстам (відэа)

Фота — Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі