Ціханоўская: "Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю"

Ціханоўская: "Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю"

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі, які адзначаецца 25 жніўня (у 1991-м беларускі парламент надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона). Яна ўпэўнена, што ён павінен быць дзяржаўным святам.

"Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю — але быў таварам, якім можна гандляваць, каб захоўваць уладу, — кажа Ціханоўская. — Катаванні, прысуды па палітычных матывах, звальненні, знішчэнне бізнесаў не маюць нічога супольнага з сапраўднымі беларускімі каштоўнасцямі: імкненнем да бяспекі і дабрабыту, сумленнасцю, працавітасцю і годнасцю. Але галоўная нашая каштоўнасць — гэта незалежнасць".

Святлана Ціханоўская згадала і ўчорашняе віншаванне Аляксандрам Лукашэнкам украінскага народа з Днём незалежнасці Украіны, якое ўкраінцы назвалі "цынічным". "Учора яны дасылалі ўкраінскаму народу віншаванні з Днём незалежнасці Украіны, а праз пару гадзінаў з тэрыторыі Беларусі ва Украіну зноў ляцелі расійскія ракеты", — кажа Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі