Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага

"Каліноўцы" размаўляюць са Святланай Ціханоўскай / t.me/belwarriors/
"Каліноўцы" размаўляюць са Святланай Ціханоўскай / t.me/belwarriors/

Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага, якая адбылася анлайн. Беларускія добраахвотнікі крыху раней заявілі, што данеслі да кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета сваю пазіцыю: "Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам!"

Ціханоўская піша, што падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм. "У нас супольная мэта — свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь", — сказала яна. Святлана Ціханоўская падчас размовы з прадстаўнікамі палка Каліноўскага (сярод іх быў намеснік камандзіра падраздзялення Вадзім Кабанчук) падкрэсліла, што "вызваліць Беларусь мы можам толькі разам". "Нам трэба размаўляць і аб'ядноўвацца, — працягвала Ціханоўская. — Кожны працуе ў сваім кірунку. Каліноўцы сёння змагаюцца не толькі за Украіну, але і за свабодную Беларусь. Мы падтрымліваем іх працу і ўсіх тых, хто працягвае барацьбу".

У анлайн-сустрэчы ўдзельнічалі дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка, Вадзім Галайчук і Багдан Ярэменка, вядомыя сваёй падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху (яны з міжфракцыйнага аб'яднання "За дэмакратычную Беларусь"). Магчыма, яны і спрычыніліся да яе арганізацыі. Дагэтуль Святлана Ціханоўская наўпрост з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага не размаўляла. Дачыненні падраздзялення з Офісам Ціханоўскай былі складаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі