Украінскі эксперт — беларускай апазіцыі: ды хоць з мехам бульбы прыязджайце

"Пакуль што кантакты заканчваліся падтрымкай "на словах". Маўляў, "усё ў нас будзе добра, калі вы пераможаце". Гэта не ўспрымаецца ўкраінскім бокам сур'ёзна" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Пакуль што кантакты заканчваліся падтрымкай "на словах". Маўляў, "усё ў нас будзе добра, калі вы пераможаце". Гэта не ўспрымаецца ўкраінскім бокам сур'ёзна" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Украінскі эксперт Цэнтра процідзеяння расійскай агрэсіі Дзмітрый Грамакоў у гутарцы з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком неакуратна прапанаваў Святлане Ціханоўскай прывезці ва Украіну "Хаймарс".

Грамакоў хацеў сказаць: давайце ў беларусаў і ўкраінцаў будуць хоць нейкія сумесныя праекты. Беларускі твітар пачуў: і няхай ваша Ціханоўская без "Хаймарса" не прыязджае.

Мы пагаварылі з Дзмітрыем Грамаковым пра тое, чаго чакае Украіна ад беларускай апазіцыі, які "Хаймарс" прывёз Латушку і чаму Кіеў хацеў бы бачыць беларускіх добраахвотнікаў у касцяку будучага войска Беларусі.

 

"Латушка накапаў доказаў — гэта яго"Хаймарс"

— Больш за месяц таму ўкраінская экспертная супольнасць і прадстаўнік Рады сустракаліся з беларускай апазіцыяй у Варшаве. Развіццё гэтай сустрэчы было?

— Пакуль не. Але агульных тэм для супрацоўніцтва можна накапаць шмат. І мы гатовыя пра гэта казаць. Але пакуль што кантакты заканчваюцца падтрымкай "на словах". Маўляў, "усё ў нас будзе добра, калі вы пераможаце". Гэта не ўспрымаецца ўкраінскім бокам сур'ёзна.

Некалькі дзён Латушка знаходзіўся з афіцыйным візітам у Кіеве

Тое самае з палком: яны ваююць побач з намі. Пытанне да астатніх [беларускіх палітыкаў]: а што робіце вы?

 

“Вы што, хочаце намі кіраваць? "Не, мы хочам з вамі працаваць"

— У нашым мінулым інтэрв'ю вы казалі, што беларускія добраахвотнікі ва Украіне — гэта не "нашы" людзі, гэта "вашы" людзі. Украіна бачыць у добраахвотніках касцяк патэнцыйнага новага беларускага войска?

— Так.

Пытанне замены кадравага складу беларускага войска цікавае. З каго будзе фармавацца афіцэрскі склад вашай арміі пасля перамогі рэвалюцыі? Ці застанецца беларускае войска пераемнікам савецкага ці ў яго з'явяцца абстраляныя кадры, якія прайшлі баявыя дзеянні, былі інтэграваныя і здольныя працаваць у рамках вялікай міжнароднай сістэмы? Ці змогуць беларусы захаваць гэты кадравы патэнцыял і ці будуць яго шанаваць?

Гэта выгадна ў тым ліку і для нашай бяспекі. Гэта людзі, якія з намі ваявалі, якія ўсведамляюць, за што яны ваявалі. Мы для іх нават пры ўсіх унутрыпалітычных гісторыях дакладна ніколі не будзем ворагамі.

— Дзмітрый, а асабіста вас з Беларуссю нешта звязвае ці гэта зусім чужая гісторыя?

— Гісторыя чужая, але я доўга займаюся гэтай тэмай, і таму яна робіцца блізкай і зразумелай. І разумею, што гэтая гісторыя — важная. Важная для разумення будучыні, для разумення таго, як і з кім гэта будучыня выбудоўваць.

Калі ўсе пачынаюць нас вінаваціць, маўляў, ва Украіны няма палітыкі ў дачыненні да Беларусі і беларусаў, я задаюся пытаннем: а ці гатовыя беларусы прыняць нашу палітыку ў дачыненні да іх?

Пасля сустрэчы ў Варшаве многія [беларускія палітыкі] сказалі: а чаго вы да нас лезеце? Вы што, хочаце намі кіраваць? Не, мы хочам з вамі працаваць. І разумець, чаго ад вас чакаць заўтра і паслязаўтра.

Чаго чакаць ад [Аляксандра] Лукашэнкі — незразумела, што ў яго ў галаве — незразумела. А вы ад яго залежыце настолькі, што пачынаеце прайграваць яго ж мадэлі кіравання і паводзін. І мы разумеем, што замяніць аднаго Лукашэнку на іншага — гэта не наш шлях. Нам трэба больш. Нам патрэбная зразумелая і выразная сістэма. Каб мы разумелі, на якіх прынцыпах яна працуе, як будуць выбірацца наступныя людзі.

Атрымаць яшчэ аднаго Лукашэнку мы не хочам, думаю, і народ Беларусі таксама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі