Больш за 240 тысяч беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы

Варшава

Варшава / Unsplash

За апошнія тры гады 241 788 беларусаў падаліся на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы. З іх 140 тысяч ужо маюць дзейнае права.

Гэтымі дадзенымі падзяліўся кіраўнік НАУ Павел Латушка пасля запыту ў польскае міністэраста ўнутраных спраў.

Ён адзначыў, што рэзкі прыток беларусаў у Польшчу назіраецца з 2020 года, бо ў параўнанні з 2019 годам, іх колькасць павялічылася ў больш чым пяць разоў.

“З 2021 года да канца 2023 года беларусы былі самай шматлікай нацыянальнай групай сярод краін паходжання бежанцаў. На гэты момант беларусы займаюць другое месца па колькасці заяваў на міжнародную абарону ў Польшчы, уступаючы толькі ўкраінцам”, — падкрэсліў Павел Латушка.

Больш за 240 тысяч беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы
НАУ

Згодна з інфармацыяй польскага Упраўлення па справах іншаземцаў, з 9 жніўня 2020 года па 30 лістапада 2024 года 13 118 грамадзян Беларусі звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы. Узровень пазітыўнага разгляду такіх зваротаў для беларусаў у сярэднім складае 98%, у бягучым годзе - 94%. Польшча рэгіструе каля 75% заяў грамадзян Беларусі аб міжнароднай абароне, пададзеных у Еўропе.

Пераважны ж тып дазволаў, на які падаюцца грамадзяне Беларусі — гэта часовы від на жыхарства. Такіх было выдадзена больш за 86 000. 

Больш за 240 тысяч беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы
НАУ

Таксама ў рапарце адзначана, што з 10 жніўня 2020 па 30 лістапада 2024 года Польшча выдала 53 886 віз тыпаў C і D, а таксама 171 703 віз тыпу PBH (Polish Business Harbour).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі