Цяжарную актрысу падазраюць у рассылцы лістоў з атрутай

35-гадовую амерыканку Шэнан Гес Рычардсан арыштавалі ў пятніцу, 7 чэрвеня, перадаюць інфармагенцтвы. Яе абвінавачваюць у адпраўцы лістоў з рыцынам прэзідэнту Бараку Абаме, мэру Нью-Ёрка Майклу Блумбергу і ў грамадскую арганізацыю “Мэры супраць нелегальнай зброі ў Вашынгтоне.



У лістах змешчаныя пагрозы на адрас тых, хто хоча абмежаваць амерыканцаў у праве валодаць зброяй. Рычардсан мае пяцёра дзяцей ва ўзросце ад 4 да 19 гадоў і цяпер чакае шостае дзіця. Цікава, што жанчына спачатку спрабавала падставіць уласнага мужа: яна заявіла ФБР, што менавіта ён рассылаў небяспечныя лісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі