Джэніфер Лопез асудзілі за канцэрт для туркменскага прэзідэнта
Фонд барацьбы за правы чалавека негатыўна адрэагаваў на тое, што поп-зорка выступіла на дні народзінаў Гурбангулы Бердымухамедава.
У заяве праваабаронцаў сказана, што Лопез, натуральна, можа сама выбіраць, перад якімі “дыктатарамі” выступаюць, зарабляючы сабе на жыццё. Але такія дзеянні, гаворыцца ў паведамленні, дыскрэдытуюць рэпутацыю спявачкі як актыўнай удзельніцы праграмы Amnesty International па абароне правоў мексіканскіх жанчын.
Артыстка і яе прадстаўнікі пакуль не пракаментавалі заяву Фонду барацьбы за правы чалавека, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.