Літвінковіч збіраецца пазнаёміць Украіну з беларускай мовай
Беларускі спявак, які мае поспех ва Украіне, станоўча адказаў на пытанне ўкраінскага журналіста пра магчымасць запісу песні на беларускай мове.
"Песню на беларускай мове запішу. Зараз вырашаю — гэта будзе мая аўтарская праца ці напісаная кімсьці. Мне хочацца пазнаёміць Украіну з маёй роднай мовай. На шчасце, украінская і беларуская мовы даволі падобныя, інакш мне было б складана ўдзельнічаць у вашых шоў. Напрыклад, хлопцы з Расіі не ўсё разумелі, а мне было лягчэй", — адказаў Літвінковіч.
На восень запланаваны тур Літвінковіча па гарадах Украіны і выпуск альбома. Нагадаем, што Яўген Літвінковіч з Жодзіна стаў у пачатку 2013 года другім на ўкраінскім шоў "Х-фактар-3", піша obozrevatel.com