Да 15 снежня на літоўскай мяжы можа быць ускладнены праезд

Да 15 снежня на літоўскай мяжы можа быць ускладнены праезд

На беларуска-літоўскай мяжы да 15 снежня аўтамабілісты могуць сутыкнуцца са складанасцямі пры прездзе, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Да 15 снежня ў літоўскім пункце пропуску "Райгардас" (з беларускага боку — "Прывалка") будуць праводзіцца працы. У гэты перыяд у літоўскім памежным пераходзе будзе арганізаваны рэверсіўны рух.

Памежны камітэт Беларусі рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.

Як вядома, шмат хто з Беларусі плануе паехаць у Вільню на 22 лістапада. Там пройдзе ўрачыстая цырымонія перапахавання парэштак Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў па паўстанні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі