Да галадоўкі ў знак салідарнасці з палітвязнямі далучыўся новы ўдзельнік
49-гадовы жыхар Оршы, удзельнік падзей 19 снежня Сяргей Малалеткін з 1 красавіка абвясціў галадоўкю ў знак салідарнасці з палітвязнем Мікітам Ліхавідам.
Сяргей падтрымаў акцыю беларускага блогера Budimirа Зміцера Галко, які 30 сакавіка абвясціў бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызвалення палітвязняў, паведамляе Хартыя-97.
Нагадаем, Мікіта Ліхавід абвясціў галадоўку пратэсту пасля вынясення яму абсурднага прысуду 3.5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.